Лепшае беларускае кіно – у кожны дом, у кожны смартфон! BelarusDocs урачыста абвяшчае пра свой трэці запуск! Самыя адметныя беларускія дакументальныя фільмы апошніх трох гадоў можна будзе ўбачыць у межах анлайн-фестываля BelarusDocs 7-13 красавіка на belarusdocs.com. У праграме традыцыйна 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да прагляду у любой кропцы свету на працягу 24 гадзін. Варта толькі мець доступ да сеткі Інтэрнэт. У праграме – як беларускія прэм'еры, так і фільмы з добрым багажом фестывальных паказаў і ўзнагарод. Зрэшты, праграму абвесцім 17 сакавіка, а пакуль заклікаем далучацца да нашай дружнай каманды (у прыватнасці вельмі патрэбны чалавек, які дапамог бы з перакладам-рэдагаваннем англамоўнай версіі сайта; хто дапамог бы наладзіць стасункі са смі і больш эфектыўна працаваць у сацсетках) і падтрымліваць нас на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака – https://www.talaka.org/projects/3411. Далучайцеся да нас на старонках фестываля ў сацсетках: https://www.facebook.com/belarusdocs https://vk.com/belarusdocs https://t.me/belarusdocs Зробім свята дакументальнага кіно разам! Перапост вітаецца!;)